Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віват, алімпіёнік!

Дата: 3 апреля 2019 в 11:40, Обновлено 3 апреля 2019 в 12:50
449 просмотров

З 25 па 29 сакавіка 2019 года ў г. Магілёве праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. У ім прымалі ўдзел каманды з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, г. Мінска, Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Рэспублікі Польшча. У склад каманды Магілёўскай вобласці ўваходзіла вучаніца 9 класа нашай школы Падабед Уладзіслава (настаўнік Шмідава Валянціна Фёдараўна). Па выніках алімпіяды яна ўзнагароджана дыпломам III ступені.

Жадаем Уладзіславе далейшага развіцця і ўмацавання яе ведаў, новых перамог, поспехаў, імкненняў да дасягнення новых вяршынь.

Віншуем настаўніка, бацькоў, усіх, хто садзейнічаў развіццю і станаўленню таленту дзяўчынкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.